МТС з 16 ліпеня ўводзіць адзіны тарыф на тэлефанаванні ва ўсе сеткі
http://euroradio.fm/mts-z-16-lipenya-uvodzic-adziny-taryf-na-telefanavanni-va-use-setkiАператар МТС першым у краіне адменіць розніцу ў кошце на тэлефанаванні ўнутры сеткі і на нумары іншых аператараў. З 16 ліпеня яго абаненты на пастаяннай аснове змогуць тэлефанаваць па адзіным тарыфе ва ўсе сеткі.
На тарыфных планах лінейкі Смарт уключаны пакет ўнутрысеткавых хвілін аўтаматычна будзе ператвораны ў пакет хвілін ва ўсе сеткі. А прадугледжаныя на "Отличном" 0 рублёў з другой хвіліны ўнутры сеткі захаваюцца, у той час як кошт хвіліны на нумары іншых аператараў будзе зніжаны практычна ўдвая.
Адзначаецца, што новаўвядзенне не распаўсюджваецца толькі на міжнародныя выклікі і тэлефанаванні на кароткія нумары.
Прэс-служба МТС адзначае зручнасць гэтага кроку для абанентаў. Акрамя таго, адзначаецца, што адбываецца "адна з самых маштабных зменаў у тарыфікацыі паслугаў мабільнай сувязі ў Беларусі".